top of page

Дзень беларускай пісьменнасці

  • voronchass
  • 7 сент. 2020 г.
  • 1 мин. чтения

Дзень беларускага пісьменства, першапачаткова назва Дзень беларускага пісьменства і друку — дзяржаўнае свята ў Рэспубліцы Беларусь, якое адзначаецца з 1994 года ў першую нядзелю верасня. Штогод свята ладзіцца ў новых гарадах з багатай гістарычнай спадчынай, даўніх цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання.

Задума свята з'явілася ў Міністэрстве культуры Беларусі і друку пасля святкавання 500-годдзя з дня нараджэння Францыска Скарыны. Пасля ўзгаднення з Саветам міністраў і Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь 25 мая 1994 з'явілася пастанова аб заснаванні свята Дня беларускага пісьменства.

XXVII Дзень беларускага пісьменства прайшоў 5-6 верасня ў Бялынічах.

На свяце ўручана Нацыянальная літаратурная прэмія. Цырымонія ўшаноўвання лаўрэатаў была на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы горада.

У праграме свята таксама:

· фестываль кнігі і прэсы;

· міжнародны круглы стол беларускіх і замежных літаратараў;

· духоўна-асветны праект "Дакрануцца да духоўнасці";

· прэзентацыя міжнароднага фестывалю "Магутны Божа";

· урачыстае адкрыццё скульптурнай кампазіцыі "З'яўленне абраза";

· закладка алеі гарадоў-сталіц Дня пісьменства;

У розныя гады ўрачыстасці праходзілі ў гістарычных і культурных цэнтрах краіны - Полацку, Тураве, Навагрудку, Нясвіжы, Оршы, Пінску, Заслаўі, Мсціславе, Міры, Камянцы, Паставах, Шклове, Барысаве, Смаргоні, Хойніках, Ганцавічах, Глыбокім, Быхаве, Шчучыне.


Машэй М.А., сацыяльны педагог

 
 
 

Comments


bottom of page